Грамадзянская навука
Грамадзянская навука (англ.: Citizen science) і грамадзянін-навуковец — канцэпцыя правядзення навуковых даследаванняў з прыцягненнем шырокага круга добраахвотнікаў, шматлікія з якіх могуць быць аматарамі, гэта значыць, не мець папярэдняй навуковай адукацыі і падрыхтоўкі па спецыяльнасці.
Выкарыстанне грамадзян-навукоўцаў часта дазваляе навукоўцам больш паспяхова дамагацца іх мэтаў, чым было б магчыма без іх удзелу. Акрамя таго, гэтыя праекты накіраваны на заахвочванне грамадскага ўдзелу ў даследаваннях, а таксама ў навуцы ў цэлым. Некаторыя праграмы распрацаваны спецыяльна для школьнікаў, спалучаючы навуковыя і адукацыйныя мэты. Таксама грамадзянская навука з’яўляецца адным з падыходаў да нефармальнай навуковай адукацыі. Грамадзянская навука часта выкарыстоўваецца як форма адукацыі і прапаганды (то бок папулярызацыя навукі), каб садзейнічаць разуменню грамадскасцю навукі. У апошнія гады, аднак, гэтыя праекты становяцца ўсё больш сканцэнтраванымі на выгадах для навуковых даследаванняў. Сучасная грамадзянская навука адрозніваецца ад яе гістарычных форм у першую чаргу даступнасцю і маштабам удзелу грамадскасці; развіццё тэхналогіі называецца ў якасці адной з асноўных рухаючых сіл нядаўняга выбухнога росту грамадзянскай навукі[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Бесараб С. В. Почему любительская наука важна для «Беларуси в эпоху перемен» // Патрэон — patreon.com, 27 сентября 2020, 14:24